Паважаныя жыхары Валожыншчыны – праваслаўныя вернікі!

Культура

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым святам – Нараджэннем Хрыстовым. Гэтыя перадсвяточныя дні напоўнены асаблівым сэнсам: свет Віфлеемскай зоркі дорыць нам надзею на цуд і веру ў духоўнае аднаўленне, сімвалізуе перамогу ідэалаў дабра і хрысціянскай любові.

Радасць гэтага свята ўваходзіць у нашы дамы, кранаючы кожнага міласэрнасцю і дабрынёй. Менавіта ў гэты дзень сярод родных і блізкіх мы забываем крыўды і дрэнны настрой, становімся бліжэй адзін да аднаго. У кожную сям’ю прыходзяць небывалае цяпло, шчырасць, спакой, суцяшэнне і спагада.

Дарагія валожынцы! Хай калядны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года, натхняючы на добрыя справы, абуджаючы ў нас імкненне любіць і шанаваць сваю родную Беларусь і нашу любімую Валожыншчыну. Хай вашы сэрцы напоўняцца мірам і згодай.

Жадаем вам здароўя, даўгалецця, шчасця і дабрабыту.

Раённы выканаўчы  камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

Паважаныя вернікі праваслаўнай канфесіі!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды вялікага свята – Ражаства Хрыстова. Для кожнага з нас яно з’яўляецца непераможным сімвалам чысціні, шчырасці, дабрыні і міласэрнасці.

Няхай жа святло Віфлеемскай зоркі і цяпло Каляднай ночы прынясуць згоду і паразуменне ў кожны дом, адораць настроем веры, надзеі і любові.

Здароўя і шчасця вам, здзяйснення ўсіх планаў і жаданняў!

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

І. БАГАТКА, У. СІНЯКОЎ.

 



Добавить комментарий