Алена Іванаўна МАЛЮТКА

Общество

Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця нельга ўявіць без кампетэнтных, міласэрных медыцынскіх кадраў.

Яны здольны прыняць чужы боль блізка да свайго сэрца, яны заўсёды шчыра імкнуцца дапамагчы выхаванцам установы, якіх горка пакрыўдзіў лёс. У ліку такіх і старэйшая медсястра Алена Іванаўна МАЛЮТКА. Яна бездакорна спраўляецца са сваімі шматлікімі прафесіянальнымі абавязкамі, імкнецца зрабіць усё для таго, каб дзеці атрымлівалі якасную і своечасовую медыцынскую дапамогу, папраўлялі сваё здароўе дзякуючы комплексу паслуг па аздараўленні і лячэнні.

Алена Іванаўна паспяхова спраўляецца і з грамадскімі абавязкамі. Не першы год узначальвае прафсаюзны камітэт дома-інтэрната. Сумесна з дырэкцыяй нядаўна быў  падрыхтаваны святочны навагодні агеньчык, які ўсім запомніўся сваёй гасціннай атмасферай.

Фота Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий