КАПЛІЦА НА МОГІЛКАХ

Культура

У 1826 годзе ў скляпенні Валожынскага касцёла былі выяўлены трэшчыны, якія пагражалі яму разбурэннем. Гэта стала прычынай рамонтных работ, што доўжыліся з 1826 па 1827 год. Ініцыятарам і фундатарам рамонтных работ быў малады граф Міхаіл Тышкевіч.

У 1829 годзе былі пабудаваны новая мураваная брама-званіца і дзве капліцы па абодвух баках мястэчка Валожын. У гэтым жа годзе на сродкі графа Тышкевіча на Валожынскіх могілках пабудавалі капліцу (у народзе яе называлі касцёлкам). Яна была прыпісана да касцёла святога Юзафа.

Пазней, у 1864-ым, касцёл быў зачынены і перададзены праваслаўнай абшчыне. У гэтым жа годзе і капліцу на Валожынскіх могілках перадалі Свята-Іосіфаўскаму праваслаўнаму прыходу, а намеснік Віленскага Свята-Духава манастыра айцец Варсанофій пераасвяціў яе ў гонар Праабражэння Гасподня.

Доўгі час капліца знаходзілася ў запусценні і не дзейнічала. І толькі ў 2006 годзе пад кіраўніцтвам святара Генадзія Міхеткіна тут распачаліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы. Зараз яна зарэгістравана як Спаса-Праабражэнская царква.

Наталля ЛОЎЧАЯ,

дырэктар раённага краязнаўчага музея.

 



Добавить комментарий