УНІВЕРСАЛЬНАЕ ЛЯКАРСТВА

Общество

Калі ў вас дома расце альяс, то вам можна толькі пазайздросціць. Бо гэтая ўніверсальная расліна ратуе ад многіх хвароб. Зайдзіце ў бліжэйшую аптэку і вы даведаецеся, што сучасная медыцына выкарыстоўвае альяс у розных лекавых прэпаратах, большасць з якіх вам зусім не абавязкова набываць: маючы альяс дома, вы самі зможаце стаць “правізарам”. Тым больш цяпер, калі вострыя вірусныя рэспіраторныя інфекцыі толькі і чакаюць зручнага выпадку, каб зваліць вас з ног.

Каб гэтага не здарылася, прыгатуйце такую сумесь: палову шклянкі соку альясу, столькі ж мёду, сок трох лімонаў і дзве сталовыя лыжкі тоўчаных ядраў грэцкіх арэхаў. Усё старанна перамяшайце, прымайце па сталовай лыжцы (дзецям давайце па чайнай лыжцы) за паўгадзіны да яды. Нельга сказаць, што атрыманая сумесь вальмі смачная, аднак сілы пасля ангіны і іншых хвароб яна аднаўляе хутка.

Пры прастудных захворваннях або розных запаленчых працэсах поласці рота і горла вельмі карысна рабіць паласканне з соку альясу. Для прыгатавання такога соку лісце альясу прапусціце праз мясарубку і заліце вадой (1:5). Дайце настояцца адну гадзіну, затым масу давядзіце да кіпення і паварыце 2-3 хвіліны. Пасля гэтага працадзіце праз два слаі марлі.

А яшчэ альяс можна выкарыстоўваць як касметычны сродак, які запавольвае старэнне скуры. Для гэтага лісце трэба перацерці, адціснуць праз марлю сок і праціраць ім твар. Каб захаваць сок на некалькі дзён, можна дабавіць у яго медыцынскі спірт (1:2) і паставіць у халадзільнік.

Дарэчы, альяс – расліна вельмі непатрабавальная. Затое дзякуючы адной расліне вы будзеце здаровыя, прыгожыя, маладыя і поўныя энергіі.

 



Добавить комментарий