Наўрад ці хто возьмецца аспрэчыць той факт, што былое мястэчка, зараз аграгарадок Ракаў – незвычайны, загадкавы, поўны таямніц і легенд населены пункт, дзе дух даўніны цудоўным чынам суседнічае з сучаснасцю, абагачае яе. Таму ўсё новае нібыта сілкуецца набыткамі мінулага. Тут жылі і жывуць дзеячы мастацтва і навукоўцы, урачы і педагогі, дзяржаўныя служачыя і індывідуальныя прадпрымальнікі, сяляне і рабочыя – цікавыя людзі, якія праслаўляюць не толькі малую радзіму, але і ўсю краіну.

Гэта зямля ўзгадавала і вядомага беларускага акцёра Анатолія Голуба. Сёння ён, карэнны ракаўчанін, падзеліцца з вамі, паважаныя чытачы, некаторымі ўспамінамі, думкамі, сакрэтамі.

–  Анатолій Вячаслававіч, дзень добры! Прывітанне ад калектыву раённай газеты і Вашых прыхільнікаў, якія, дарэчы, і падказалі мне ідэю інтэрв’ю. Адразу прызнаюся: даўно знаёма з Вашай творчасцю, не аднойчы бачыла акцёра Голуба на сцэне, аднак да нядаўняга часу не ведала, што мы землякі.

– А я, між іншым, падчас кожнай сустрэчы з прадстаўнікамі прэсы падкрэсліваю сваю прыналежнасць да Ракава. Няхай не крыўдуюць жыхары раёна, аднак Валожыншчыну добра не ведаю. Родную ж вёску, якая зараз так гучна называецца аграгарадком, люблю ўсім сэрцам, аддана і шчыра. Не магу сказаць, што з той пары, як вылецеў з бацькоўскага гнязда, планаваў тут жыць. Безумоўна, асноўныя вехі маёй біяграфіі склаліся ў прывязцы да сталіцы. Аднак сёння менавіта ў Ракаве – мой дом, і я не ўяўляю для сябе лепшага месца. Магчыма, яно ёсць, аднак шукаць яго ўжо не буду.

 

Гутарыла Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

 

Падрабязна матэрыял чытайце ў № 23   газеты «Працоўная слава» за 29 сакавіка 2022