ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА

Общество

Плюсы. Развіваецца грудная клетка, выпрацоўваецца правільнае дыханне, павялічваецца супраціўляльнасць арганізма, умацоўваецца нервовая сістэма, пачынаюць гарманічна працаваць усе мышцы цела.

Супрацьпаказанні. Дзецям, якія пакутуюць ад захворванняў дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм, варта быць асцярожнымі ў плане фізічных практыкаванняў.

БАСКЕТБОЛ, ВАЛЕЙБОЛ, ФУТБОЛ

Плюсы. У баскетболе паляпшаецца работа зрокавага і рухальнага апаратаў, функцыянаванне дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм, каардынацыя рухаў. У тых, хто займаецца валейболам, выпрацоўваецца дакладнасць і хуткасць рэакцый, лоўкасць, паляпшаецца пастава. Гэтыя віды спорту асабліва карысныя невысокім дзецям, бо яны стымулююць рост. Заняткі футболам добра развіваюць мышцы ног і таза.

Супрацьпаказанні. Гэтыя віды спорту супрацьпаказаны дзецям пры няўстойлівасці шыйных пазванкоў. Акрамя таго, нельга актыўна займацца імі пры плоскаступнёвасці, язвавых хваробах і астме.

ГІМНАСТЫКА, АЭРОБІКА, ШЭЙПІНГ, СПАРТЫЎНЫЯ ТАНЦЫ

Плюсы. Заняткі імі развіваюць гібкасць і пластычнасць, паляпшаюць каардынацыю рухаў, спрыяюць фарміраванню прыгожай фігуры.

Супрацьпаказанні. Асцярожнымі трэба быць тым дзецям, якія пакутуюць ад скаліёзу, высокай ступені блізарукасці, некаторых захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.

ПЛАВАННЕ

Плюсы. Гэты від спорту добра загартоўвае, выпрацоўвае правільную паставу, развівае мышцы, паляпшае кровазварот, работу лёгкіх, умацоўвае нервовую сістэму. Акрамя таго, рэгулярныя заняткі ў басейне правільна фарміруюць касцёва-мышачную сістэму, а таксама спрыяюць усебаковаму фізічнаму развіццю. Асабліва карысна займацца гэтым відам спорту дзецям са скаліёзам, блізарукасцю, цукровым дыябетам і атлусценнем.

Супрацьпаказанні. Нельга займацца плаваннем пры наяўнасці адкрытых ран, скурных захворванняў, а таксама пры хваробе вачэй.

ЛЫЖНЫ СПОРТ

Плюсы. Гэты від спорту спрыяе развіццю апорна-рухальнага апарату, паляпшае работу дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм, развівае раўнавагу, павышае працаздольнасць і вынослівасць у дзіцяці. Катацца на лыжах спецыялісты рэкамендуюць дзецям са скаліёзам, астэахандрозам, з хваробамі абмену рэчываў.

Супрацьпаказанні. Не варта занадта аддавацца гэтаму віду спорту пры захворваннях лёгкіх, а таксама астме і блізарукасці. Акрамя таго, празмерныя нагрузкі стамляюць сэрца.

 

 



Добавить комментарий