ЯК РАЗВІВАЕЦЦА ГАЛІНА ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ

Общество

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна колькасць буйной рагатай жывёлы па стане на 1 студзеня 2012 года склала 34,3 тысячы галоў, свіней – 18,2 тысячы, птушкі – 91 тысячу.

Рэалізавана жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) 5,8 тысячы тон, што на 0,5 тысячы тон (8,5 працэнта) менш, чым за 2010 год. Буйной рагатай жывёлы рэалізавана 4 тысячы тон (89,2 працэнты да 2010 года), свіней – 1,8 тысячы тон (100,8 працэнта).

Надоена малака 45,8 тысячы тон, што на 6 тысяч тон менш, чым за 2010 год. Сярэдні ўдой малака ад каровы зменшыўся на 562 кілаграмы і склаў 3962 кілаграмы.

Аддзел статыстыкі Валожынскага раёна.

 



Добавить комментарий