ПОШУКІ НОВЫХ ІДЭЙ ВЯДУЦЬ ШКОЛЬНІКІ

Общество

Мінаблвыканкам сумесна з Саветам па развіцці прадпрымальніцтва аб’яўляе аб правядзенні конкурсу інавацыйных ідэй навучэнцаў вобласці. Інавацыйныя распрацоўкі павінны ўяўляць сабой цікавыя практыка-арыентаваныя праекты, лепшыя з якіх у будучым могуць быць укаранёныя ў арганізацыях і на прадпрыемствах вобласці, а іх аўтары будуць матэрыяльна заахвочаны.

Каардынатарам конкурсу выступае вучэбна-практычны цэнтр “Школьная кампанія” (Мінскі раён, г. п. Калодзішчы, вул. Мінская, 5). Ён будзе доўжыцца да 20 лютага 2012 года. Падвядзенне вынікаў – 1 сакавіка. З пытаннямі і заяўкамі на ўдзел звяртайцеся ў аддзел адукацыі райвыканкама (г. Валожын, вул. Партызанская, 15, каб. 15).

 



Добавить комментарий