Хачу падтрымаць пачын сівіцкіх аўтарак і прапаную вясельныя песні нашай мясцовасці.

Общество

Вясельныя песні расказваюць аб цяжкім жыцці замужняй жанчыны. Таму, калі іх спявалі, маладая, седзячы на куце, часта плакала. Дзяўчат замуж выдавалі рана, гадоў у 16-18. Затрымаецца дзяўчына дома, а гэта лішні расход у гаспадарцы, тым больш што дачок у сям’і звычайна мелі некалькі. Выдавалі замуж толькі пасватаўшы, наперад кахацца не дазвалялася, і пільна сачылі, каб ніякіх адхіленняў у жыцці не было.

ВЯСЕЛЬНАЯ ЛІРЫКА

Пайсці замуж – трэба знаць:

Позна легчы, рана ўстаць.

На кухні многа чаго зрабіць,

Каб мужу, свёкру, свякрусе ўгадзіць.

 

Каля печы так круціцца,

Дзеверу, залвіцам палюбіцца.

Бо як стануць мужа вучыць,

То ў хаце будзе дрэнна жыць.

 

А прыляцела зязюля

З шырокага бору,

А мая ты дачушка,

Якое табе гора.

 

Ляці ты, зязюля, да роднае хаты,

Нясі ты вестачку для добрага таты.

Цярпі ты, дачушка, усё трэба знесці,

А каб было добра –

І смецце вон не несці.

 

Ой жаль, жаль, мая мамачка на цябе,

Што аддаеш мяне маладую ад сябе.

Няхай бы я па дварочку хадзіла,

Няхай бы я па дварочку красіла.

 

Дачушка, я шкадую цябе.

Але дзявочай вуліцы няма нідзе.

Ідзі туды, куды цябе бяруць,

Працуй, красуй і шчаслівай будзь!

 

А як маладую адпраўлялі да маладога, то такую песню спявалі:

 

Сёндай, дзевчына,

Сёндай, кохана,

Ніц не поможэ

Твое плаканне:

Юж конікі запражоны,

Пшэд акенцэм поставёны,

Дзевчына моя!

Данута ШАЎЛОЎСКАЯ,

жыхарка вёскі Янушкавічы.

 



Добавить комментарий