СВЕЖЫЯ ГРЫБЫ У СНЕЖНІ

Общество

Калі вы мяркуеце, што ў зімовы лес з кошыкам хадзіла толькі гераіня С. Маршака з казкі “Дванаццаць месяцаў”, то вельмі памыляецеся!

Трыццатага снежня каля Адамова можна было сустрэць шмат грыбнікоў. Анамальна цёплае надвор’е прывяло да таго, што ў лесе высыпалі апенькі, лісічкі, радоўкі. Са слоў памочніка ляснічага Вішнеўскага лясніцтва Таццяны Пятроўны Дзяругі, самым грыбным месцам аказалася пляцоўка каля пясчанага кар’ера.

Зімовыя грыбы – з’ява сенсацыйная, нават старажылы не могуць прыпомніць калі такое назіралася.

Звыклая справа – снежаньскія вешанкі, а вось смажанка са свежых апенек на навагоднім стале не снілася нават гурману!

Алена ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий