Зімовы сезон

Общество

У зімовы сезон вадаёмы спакушаюць не толькі заўзятых рыбаловаў, але і дзяцей. Трэба памятаць, што стыхія тоіць у сабе вялікую небяспеку. Пра гэта кожны год сведчыць сумная статыстыка, якая рэгіструецца ў нашай рэспубліцы.

Важна памятаць, што не кожны лёд можа вытрымаць вагу дарослага чалавека.

Спецыялісты раяць адкласці сезон зімовай рыбалкі да той пары, пакуль не наступяць моцныя маразы. Варта дачакацца больш спрыяльнага часу, калі слупок тэрмометра апусціцца да адзнакі на шкале 10-15 градусаў.

Дзецям увогуле лепш самастойна не гуляць паблізу рэк, вадаёмаў. Толькі прысутнасць бацькоў, іх своечасовыя настаўленні і парады змогуць зрабіць адпачынак падлеткаў бяспечным.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *