Ад усяго сэрца віншую вас з вялікім і светлым святам – Уваскрэсеннем Хрыстовым!

Штогод Велікодныя ўрачыстасці напаўняюць сэрцы мільёнаў людзей любоўю і радасцю, натхняюць на добрыя справы. Яны служаць умацаванню ў грамадстве такіх вечных каштоўнасцей і маральных арыенціраў, як клопат пра блізкага, міласэрнасць і спагада. Гэтыя дні ўмацоўваюць веру ў справядлівасць, сімвалізуюць любоў і згоду, аб’ядноўваюць людзей, абуджаюць імкненне жыць па сумленні.

Шчыра жадаю, каб светлыя Велікодныя дні сагрэлі вашы сэрцы цеплынёй родных і блізкіх людзей, напоўнілі дамы ўзаемадапамогай, дабрабытам і мірам. Будзьце ўсе здаровыя, шчаслівыя, няхай здзяйсняюцца мары і спраўджваюцца надзеі!

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!

Алег СЕМЯНЧУК,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходуРэспублікі Беларусь сёмага склікання