У рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва, які прайшоў у мінулы чацвер, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар МАЛІНОЎСКІ сумесна са старшынёй раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенціем АДАМОВІЧАМ наведалі Валожынскі вытворчы ўчастак ААТ “Мінскі малочны завод № 1”-кіруючая кампанія холдынгу “Першы малочны”.’

Падчас сустрэчы абласны прафсаюзны лідар пабываў на вытворчых аб’ектах, абмеркаваў хвалюючыя пытанні, пацікавіўся ўмовамі працы, як захоўваюцца сацыяльныя гарантыі, прадугледжаныя калектыўным дагаворам. Акрамя тэмы Дня інфармавання, работнікі прадпрыемства ўзнялі надзённыя праблемы: падвод цэнтральнай каналізацыі па вуліцы Кастрычніцкай у Валожыне; далейшы лёс пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі пасля таго, як прадпрыемства далучылі да сталічнага завода № 1.

Наш кар.