Напярэдадні Міжнароднага дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе ў раённы аддзел унутраных спраў запрасілі былых супрацоўнікаў, якія пасля аварыі, што здарылася 26 красавіка 1986 года, прымалі ўдзел у ліквідацыі яе наступстваў.

Падобнае мерапрыемства ў РАУС з’яўляецца традыцыйным. Ліквідатары (на сённяшні дзень іх у спісках ветэранаў аддзела налічваюцца 11 чалавек) стараюцца ў памятны дзень сабрацца разам, успомніць былое, абмеркаваць праблемы, зазірнуць у музей, дзе ў іх гонар аформлены спецыяльны стэнд.

Віталі мужных людзей, што забяспечвалі ахову зоны адсялення, тым самым не дазваляючы вывозіць забруджаныя рэчы і прадукты па ўсёй краіне, начальнік РАУС Дзмітрый Вяроўчык і намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Акушка і кіраўнік ветэранскай арганізацыі Віктар Якутовіч.

Дзмітрый Аляксандравіч падзякаваў прысутным за іх уклад у барацьбу з наступстваміадной з самых страшных катастроф сучаснасці, а таксама адзначыў: менавіта дзякуючы такім людзям, як яны, стваралася і ствараецца слава органаў унутраных спраў.

Кожнаму ветэрану-ліквідатару ад імя афіцэскага схода ўручылі падарунак.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара