Працоўная дынастыя ЗАГОРСКІХ – вадзіцелі-прафесіяналы Валожынскага філіяла ДП “Мінаблпаліва”.

Дзмітрый Аляксеевіч прыйшоў сюды напачатку 2002 года. Акрамя асноўнай работы, на яго ўскладзены абавязкі за вытворчасць і рэалізацыю пілетаў. Выпуск гэтай прадукцыі наладжаны на ўчастку ў вёсцы Філіпіняты. Да справы адносіцца вельмі адказна і добрасумленна. Адпавядаць старэйшаму “настаўніку” стараецца і Уладзімір Дзмітрыевіч, які на машыне “ГАЗ-САЗ” дастаўляе цвёрдыя віды паліва насельніцтву.

У калектыве добра ведаюць, што Загорскія ніколі не падвядуць – трэба трымаць марку лепшай арганізацыі паліўна-энергетычнага комплексу ў раёне і ўвогуле ў Мінскай вобласці!