Стаж даўжынёй у 130 гадоў – менавіта столькі налічвае працоўны шлях на Валожынскім вытворчым участку ААТ “Мінскі малочны завод № 1”-кіруючая кампанія холдынга “Першы малочны” сям’і МАТУЦЬ.

Пачатак дынастыі быў пакладзены Ірынай Уладзіміраўнай Серафімовіч, якая пасля заканчэння Пінскага тэхнікума мясамалочнай прамысловасці ў 1975 годзе прыйшла на прадпрыемства і адпрацавала тут амаль 40 гадоў. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. У 1989 годзе сюды ўладкаваліся на работу яе дачка, Алена Іванаўна Матуць з мужам Эдуардам Іосіфавічам: яна – аператарам ЭВМ, ён – вадзіцелем. Напачатку Пінскі тэхнікум, а пасля вышэйшыя навучальныя ўстановы харчовай накіраванасці скончылі сын і нявестка Матуцяў. На сёння Ягор Эдуардавіч з’яўляецца начальнікам рамонтнай службы, а Наталля Алегаўна – майстрам-сыраробам.