2021/2022 навучальны год завяршаецца 31 мая 2022 года.

Урачыстыя мерапрыемствы «Апошні званок» для 9-х і 11-х класаў — 30 мая 2022 года.

Выпускныя экзамены пасля завяршэння навучання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі* праводзяцца з 1 па 9 чэрвеня 2022 года.

Выпускныя экзамены ў пісьмовай форме для 9-х класаў (пасля завяршэння навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі):

— беларуская мова — дыктант,

— руская мова — дыктант,

— матэматыка — кантрольная работа.

Даты правядзення — 2, 7, 9 чэрвеня.

Выпускныя экзамены для 11-х класаў (пасля завяршэння навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі):

у пісьмовай форме:

— беларуская мова (або руская мова) — пераказ,

— матэматыка — кантрольная работа.

Даты правядзення — 1, 3, 6 чэрвеня.

у вуснай форме:

— гісторыя Беларусі,

— замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская).

Даты правядзення — з 1 па 9 чэрвеня**.

Выпускныя вечары для навучэнцаў 11-х класаў — 10 чэрвеня 2022 года.

*II ступень — базавая адукацыя (5-9-ы класы), III ступень — сярэдняя адукацыя (10-11-ы класы).

**Устанаўліваюцца кіраўніцтвам школы.

Крыніца: Мінадукацыі Беларусі.