У НАРОДНУЮ СПАДЧЫНУ ЗАЛАТЫМІ НІТКАМІ ЎПЛЕЦЕНА ІМЯ ВІТОЛЬДА МАЛЮТКІ

Культура

У народную спадчыну Валожыншчыны залатымі ніткамі ўплецена імя Вітольда Вітольдавіча МАЛЮТКІ. Гэта ледзь не адзіны ў вобласці мужчына-ткач, самародак з Каменя. Кросны і чаўнок з дзяцінства сталі яго прызваннем, з дапамогай іх ён стварыў сабе імя. Вітольд Вітольдавіч – пераможца безлічы конкурсаў рознага ўзроўню. Летась ён атрымаў Гран-пры V Рэспубліканскага свята-конкурсу “Матчыны кросны”, удзельнічаў у абласным фестывалі сямейнай творчасці і многіх іншых. Сёння В. В. Малютка перадае лепшыя традыцыі народнага ткацтва дзецям, якія з задавальненнем наведваюць арганізаваны ім гурток.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 

 



Добавить комментарий