На кірмашы ўсе тавары харашы

Официально

Нарэшце валожынцы прычакалі восеньскі кірмаш у поўным сэнсе гэтага слова. Калі і машын з сельгаспрадпрыемстваў было шмат, і разнастайнай сельгаспрадукцыі на любы густ, і самадзейныя артысты абуджалі наваколле прыгожымі народнымі песнямі, задзірыстымі прыпеўкамі, трапнымі байкамі.

 Асаблівым попытам карысталася зерне: гаспадаркі, што прывезлі толькі гэты тавар, праз паўгадзіны маглі вяртацца дадому. На другім месцы было свежае мяса. Ім гандлявалі СВК “Пугачы”, СВК “Агра-Вішнеўскі”, СВК “Лоск”, СВК “Пяршаі-2003”. Мёд з уласных пчальнікоў прапаноўвалі СВК “Валожынскі” і “Агра-Дубінское”. Адначасова гараджане набывалі бульбу, моркву, буракі, капусту.

Фермерская гаспадарка В. А. Ашуркевіча была прадстаўлена саджанцамі пладовых дрэў, а І. І. Нехвядовіча – бульбай і агароднінай, капусту фермеру давялося нават падвозіць дадаткова.

Вялікім попытам карысталіся мясныя і каўбасныя вырабы ТДА “Аграсэрвіс-6” з Івянца. Незразумела, чаму імі не гандлююць нашы крамы?! Рыбгасы Міншчыны скарысталі магчымасць прадаваць свежага карпа.

Наталля ШТЭЙНЕР



Добавить комментарий