ЛЕПШЫ ПРАДПРЫМАЛЬНІК 2011 ГОДА

Общество

Гэты конкурс праводзіцца па выніках фінансава-эканамічнай дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за мінулы год.

Яго мэта – павышэнне прафесіяналізму і дзелавой рэпутацыі кіраўнікоў і калектываў прадпрымальніцкіх структур, стварэнне станоўчага іміджа прадпрымальніка, стымуляванне дзелавой актыўнасці насельніцтва.

Конкурс праходзіць у некалькі этапаў. Вызначаюцца пераможцы на раённых, затым на абласных узроўнях, будуць названы і лепшыя прадпрымальнікі 2011 года ў рэспубліцы. Пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу вызначаюцца Прэзідэнтам краіны.

Лепшыя з лепшых узнагароджваюцца нагрудным знакам, дыпломам, прызам. Лаўрэаты адзначаюцца Ганаровымі дыпломамі. А той, хто тры разы запар становіцца пераможцам, адначасова ўзнагароджваецца і дыпломам “Ганаровы прадпрымальнік”.

Для ўдзелу ў конкурсе да 10 сакавіка 2012 года ў Мінскі аблвыканкам і па месцы рэгістрацыі прадстаўляюцца заяўкі і іншыя дакументы згодна з устаноўленым Палажэннем аб конкурсе.

 



Добавить комментарий