КАРЦІНЫ-ВЫШЫВАНКІ ТАМАРЫ СЯРГЕЕЎНЫ ЮРОВІЧ

Общество

Аб’яднанне народных майстроў “Скарбніца”, што пры раённым Цэнтры культуры, у любую пару года гатова радаваць наведвальнікаў цікавымі знаёмствамі з тымі людзьмі, якія прысвячаюць свой час розным таямніцам творчасці. У заснежаныя студзеньскія дні так і хочацца хоць на некалькі хвілін вярнуцца ў цёплае, ласкавае лета. І гэта, аказваецца, можна лёгка ажыццявіць…

 

 

Варта толькі адчыніць дзверы ў невялікую ўтульную залу раённага Цэнтра культуры. Бо там са сцяны пялёсткамі яркіх кветак усміхнецца чалавеку самая цёплая пара года. Гэту тонкую прыгажосць можна поўна адчуць на сенсорным, эмацыянальным узроўнях. У акуратных рамках-багетах на трох сценах у пэўным кампазіцыйным парадку развешаны карціны-вышыванкі Тамары Сяргееўны ЮРОВІЧ з горада Валожына.

У мінулы чацвер адкрылася персанальная выстава работ гэтай самадзейнай мастачкі. Ужо два гады Тамара Сяргееўна на пенсіі. У мінулым яе працоўная біяграфія, у асноўным, была звязана з эканамічнай дзейнасцю. А пайшла на заслужаны адпачынак, міжволі пацягнула душу на лірычны лад. Многія былыя калегі здзівіліся б, відаць, яе цяперашнім, бясспрэчна, вельмі ўдалым здольнасцям вышывальшчыцы. Больш за трыццаць работ стварыла майстрыха за кароткі час.

Ірына ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий