ЯК ЗАСЦЕРАГЧЫСЯ НА ЛЁДЗЕ

Общество

Адмоўцеся ад ботаў на высокіх абцасах. Пастаўце на абутак прафілактыку – падэшву, якая не слізгае.

Не трымайце абедзве рукі ў кішэнях і не займайце іх сумкамі, інакш пры падзенні будзе цяжка згрупавацца.

На слізкіх участках дарогі не рабіце шырокіх крокаў, а крыху сагніце ногі ў каленях і рухайцеся так, быццам ідзяце на лыжах.

Спускаючыся па лесвіцы на вуліцы, трымайцеся за поручні – падзенне на слізкіх прыступках небяспечнае траўмамі пазваночніка і галавы.

Калі вы ўжо пачалі падаць, пастарайцеся расслабіцца – прызямленне будзе больш мяккім.

 



Добавить комментарий