Інтэрнэт-старонка

Общество

Абменьвацца звесткамі, цікавай інфармацыяй або проста пагутарыць школьнікі і маладыя людзі нашага раёна цяпер могуць не толькі візуальна, але і віртуальна. На мінулым тыдні райкам ГА “БРСМ” на прасторах адной з самых масавых і запатрабаваных у маладзёжным асяроддзі краін СНД сацыяльных Інтэрнэт-сетак vkontakte.ru адкрыў сваю супольнасць.

Зайсці ў яе можна, набраўшы ў пашукавіку сайта наступнае – “Валожынская раённая арганізацыя ГА “БРСМ”. Адміністратар старонкі – першы сакратар раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Наталля Нямкевіч – плануе размяшчаць тут інфармацыю пра ўсе падзеі маладзёжнага жыцця раёна, публікаваць навіны, а таксама адкрываць форумы на розныя цікавыя тэмы. Пакуль супольнасць толькі-толькі пачынае набіраць прыхільнікаў, але, думаецца, у недалёкім будучым іх тут зарэгіструецца шмат. Сёння на Інтэрнэт-старонцы адкрыта для абмеркавання тэма “Дабрачыннасць”, да 14 лютага з’явяцца матэрыялы адносна конкурсу “За любімую Беларусь”.

 



Добавить комментарий