Праводзіць час цікава і карысна

Общество

Ужо другі тыдзень у раёне праходзіць акцыя па арганізацыі адпачынку і вольнага часу непаўналетніх “Няма чым заняцца? Звяртайся да нас!”.

Дзецям і падлеткам ёсць што прапанаваць, ёсць чым іх зацікавіць. Напрыклад, на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Надзея” зараз праходзяць бясплатныя заняткі па фітнэсу, працуюць групы настольнага тэніса і атлетызму. Спецыялісты Дома дзіцячай творчасці прапануюць наведаць 36 гурткоў па інтарэсах. З мэтай быць бліжэй да дзяцей многія гуркі працуюць пры агульнаадукацыйных і спартыўных школах, у ліцэі. Зараз у 126 спартыўных секцыях і гуртках пры школах налічваецца звыш 2000 вучняў. 

На цяперашні момант на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх пастаўлены 73 “цяжкія” падлеткі. Безумоўна, заахвоціць такі “актыўны” кантынгент вышыўкай ці спевамі складана, але затое спартыўныя трэнажоры і секцыі яны не ігнаруюць. Улічыць інтарэсы кожнага непаўналетняга, не пакінуць “за бортам” увагі з боку грамадскасці тых, хто схільны да правапарушэнняў, – задача не толькі ў час, калі праходзіць акцыя. Выхаваўча-прафілактычная работа ажыццяўляецца бесперапынна, у выніку яе ўдаецца трымаць паказчык злачыннасці сярод непаўналетніх у даволі вузкіх межах (адно злачынства ў бягучым годзе, восем – у мінулым).

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий