АПЕРАТЫЎНА-ДЗЯЖУРНАЯ СЛУЖБА ВАЛОЖЫНСКАГА РАУС ПРЫЗНАНА ЛЕПШАЙ У ВОБЛАСЦІ

Общество

Па выніках работы за мінулы год аператыўна-дзяжурная служба Валожынскага РАУС прызнана лепшай у вобласці.

Штат падраздзялення зараз налічвае 12 супрацоўнікаў, кожны з якіх мае спецыяльную адукацыю і немалы вопыт міліцэйскай работы. Узначальвае аператыўна-дзяжурную службу маёр міліцыі, старшы аператыўны дзяжурны Уладзімір Баляслававіч Шукевіч. Больш за дзесяць гадоў бездакорна выконваюць свае абавязкі ў “дзяжурцы” маёр Сяргей Міхайлавіч Мянцюк, старшы прапаршчык Уладзімір Віктаравіч Мартуновіч.

Галоўнае, чым павінен валодаць аператыўнік, гэта ўменнем выслухаць, унікнуць у сітуацыю і своечасова зрэагаваць на сігналы, якія паступілі. На першы погляд – нічога складанага, але калі ўзяць пад увагу, што найчасцей тэлефануюць людзі, якія трапілі ў стрэсавую сітуацыю, то можна зразумець, як бывае няпроста дзяжурнаму выбраць правільную тактыку, каб аказаць чалавеку неабходную дапамогу.

Мікалай КАРАВАЦКІ.

Фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий