ГАРЭЛКА ПРАБЛЕМ НАРАБІЛА…

Закон и порядок

Аналіз аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі раёна за 2011 год характарызаваўся ростам крадзяжоў маёмасці ўсіх форм уласнасці. Калі ў 2010 годзе іх адбылося 230, то ў 2011 – 242. Адной з прычын росту ўчынення злачынстваў і правапарушэнняў стала злоўжыванне спіртнымі напіткамі. З 242 злачынстваў 86 учынена ў стане алкагольнага ап’янення, 714 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе (у 2010 годзе – 435). Практычна штодня рэйдавымі групамі РАУС затрымліваліся грамадзяне за знаходжанне на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення, з-за злоўжывання спіртным памерлі 10 чалавек (у 2010 – 6).

Аналізуючы фактары, якія паўплывалі на рост злачыннасці, было ўстаноўлена, што адна з галоўных прычын – рэалізацыя танных спіртных напіткаў аб’ектамі гандлю. Для аздараўлення і стабілізацыі аператыўнай абстаноўкі распараджэннем райвыканкама была ўведзена забарона на продаж пладова-ягадных він да 1-га студзеня 2012 года. Гэта аказала станоўчы ўплыў: крывая злачыннасці пачала зніжацца, зменшылася колькасць затрыманых п’яных на працоўных і ў грамадскіх месцах.

Але як толькі з 1-га студзеня 2012 года рэалізацыя танных спіртных напіткаў была адноўлена, аператыўная абстаноўка ў раёне тут жа ўскладнілася. Зараз за суткі ў сярэднім рэгіструецца да 6 паведамленняў пра сямейна-бытавыя скандалы, а за дзесяць дзён да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 54 правапарушальнікі, якія ўчынілі дробнае хуліганства будучы нападпітку.

Валерый ГАРНАШКЕВІЧ,

падпалкоўнік міліцыі,

намеснік начальніка РАУС.

 



Добавить комментарий