“Флюваксін” – супраць грыпу

Официально

У Беларусі штогод рэгіструецца каля 3 мільёнаў выпадкаў захворвання грыпам і ВРВІ, інакш кажучы, хварэе кожны трэці жыхар рэспублікі. Пры гэтым у агульнай колькасці тых, хто захварэў, доля дарослага насельніцтва складае толькі 10 працэнтаў, палова і больш – дзеці да 14 гадоў.

 Асноўная небяспека грыпу – рызыка развіцця постгрыпозных ускладненняў, такіх, як пнеўманія, ускладненне сардэчна-сасудзістай сістэмы, абвастрэнне хранічных захворванняў, мышачныя ўскладненні, бранхіт, атыт і інш. Грып садзейнічае паніжэнню ахоўных функцый арганізма.

 Сезонны ўздым захворвання ВРВІ пачынаецца з кастрычніка і працягваецца да красавіка.  Асноўнай мерай прафілактыкі і скарачэння паследкаў эпідэміі з’яўляецца вакцынацыя. На працягу шасцідзесяці гадоў распрацоўваліся і прымяняліся розныя тыпы супрацьгрыпозных вакцын. Яны бяспечныя і эфектыўныя для прадухілення як лёгкіх, так і цяжкіх форм грыпу. У выніку вакцынацыі агульная смяротнасць зніжаецца прыблізна на 50 працэнтаў, колькасць працоўных дзён, страчаных з-за хваробы, скарачаецца на 70 працэнтаў, гэта дазваляе сэканоміць да 30 долараў на кожнага вакцынуемага. У пажылых людзей пасля вакцынацыі захворванне грыпам зніжаецца на 50 працэнтаў, узнікненне ўскладненняў – на 80, а смяротнасць – на 90.

 Вакцынацыя цяжарных жанчын у трэцім трыместры цяжарнасці дазваляе абараніць будучага малыша. Наогул, вакцынацыя можа знізіць як затраты на ахову здароўя, так і затраты вытворчасці працы з-за захворвання грыпам.

 Вакцыны вельмі эфектыўныя (70-90 працэнтаў) для дарослага працаздольнага насельніцтва. Сучасныя супрацьгрыпозныя вакцыны добра ачышчаны і рэдка выклікаюць пабочныя рэакцыі. З-за таго, што вірусы пры вырабе вакцын культывуюць на курыных эмбрыёнах, асобам з алергіяй на бялок курынага яйка вакцынацыя супрацьпаказана.

 Вакцына застаецца найбольш эфектыўным сродкам  прафілактыкі развіцця захворвання грыпам і развіцця постгрыпозных ускладненняў. Згодна з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, абавязковай вакцынацыі супраць грыпу падлягаюць: асобы, якія адносяцца да групы рызыкі развіцця постгрыпозных ускладненняў (тыя, каму больш за 60 гадоў, дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў дыхання, захворвання нырак, асобы, якія пакутуюць ад цукровага дыябету); асобы, якія па  сваёй прафесійнай дзейнасці схільныя да рызыкі захварэць (медыцынскі персанал лячэбных устаноў, работнікі сацыяльнай сферы, настаўнікі).

 Для прафілактычнай вакцынацыі груп рызыкі сёлета ў эпідэмічны сезон будзе выкарыстана вакцына “Флюваксін”. Ужо цяпер усе лячэбныя ўстановы раёна забяспечаны данай вакцынай, і прышчэпкі робяцца штодзень у працэдурных кабінетах паліклінік, участковых бальніц, урачэбных амбулаторый. Усяго з рэспубліканскага бюджэту ў раён паступіла 1020 доз супрацьгрыпознай вакцыны. Дадаткова вакцына паступіць за кошт сродкаў мясцовага бюджэту колькасцю 2650 доз. Прышчэпкі будуць праводзіцца таксама за кошт сродкаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў і за асабістыя сродкі грамадзян. Кошт адной дозы – каля 30 тысяч рублёў.

Любую даведачную інфармацыю па вакцынных прэпаратах можна атрымаць у райпаліклініцы і РЦГіЭ па тэлефонах: 58-6-02, 55-4-61, 55-0-66, а таксама ў Інтэрнэце.

Вольга СЯЛІЦКАЯ, урач-эпідэміёлаг РЦГіЭ



Добавить комментарий