АТРЫМАЎ ДЫПЛОМ III СТУПЕНІ

Официально

Сёлета першай значнай узнагародай для нашай раённай каманды на III-м (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах стаў Дыплом III ступені па працоўным навучанні, які прывёз з Жодзіна гімназіст-васьмікласнік Аляксандр БІТЭЛЬ. Займаецца ён у настаўніка Аляксандра Антонавіча КЕРБЕДЗЯ. У рамках аб’яўленай загадзя тэмы “Мая Радзіма – Беларусь” вучань прадставіў на алімпіядзе кніжную паліцу-хатку. Над ёй Аляксандр пад кіраўніцтвам свайго вопытнага выкладчыка працаваў амаль 4 месяцы: не толькі на ўроках і факультатывах, але і ў выхадныя. Была распрацавана і графічная тэхналагічная дакументацыя на работу, падрыхтавана творчая прэзентацыя. Такая карпатлівая праца не магла застацца па-за ўвагай.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий