НЕ ЎСЁ ТАВАР, ШТО НА ПАЛІЦАХ

Закон и порядок

У 4-м квартале 2011 года Маладзечанскім міжраённым Камітэтам дзяржкантролю праведзены 4 планавыя і 2 тэматычныя праверкі суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль.

На кожным гандлёвым аб’екце выяўлены шэраг тыповых парушэнняў пры рэалізацыі прадуктаў: наяўнасць тавару неналежнай якасці, пратэрмінаваных на агульную суму больш за 3000,0 тысячы рублёў (каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты мясныя, паўфабрыкаты з мяса птушкі і інш.). Акрамя гэтага, на паліцах магазінаў знаходзіліся каўбасы і сметанковае масла без інфармацыі аб іх вытворцы, даце вырабу і тэрмінах рэалізацыі. Згодна з Законам аб абароне правоў спажыўцоў, рэалізацыя такіх тавараў забараняецца.

Кіраўнікі прадпрыемстваў так і не забяспечылі належны кантроль за наяўнасцю ў гандлёвай сетцы тавараў, якія прадугледжаны асартыментным пералікам. У большасці магазінаў не прытрымліваюцца асартыментнага мінімуму.

Па ўсіх указаных фактах вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці. Кантроль за станам на спажывецкім рынку будзе прадоўжаны.

Міжрайкамітэт напамінае: калі робіце пакупкі, то звярніце ўвагу на ўпакоўку, прачытайце маркіроўку даты выпуску ці канечнага тэрміну прыгоднасці тавару, а таксама не забывайце, што згодна з нормамі заканадаўства вы маеце права запатрабаваць у прадаўца дакументы, якія пацвярджаюць якасць тавараў.

Вера ЧЫСЦЯКОВА,

старшыня Маладзечанскага

міжраённага Камітэта дзяржкантролю.

 



Добавить комментарий