ЗА КОШТ ІНВЕСТЫЦЫЙ – ЖЫЛЛЁ

Общество

У 2011 годзе на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы раёна выкарыстана 411,8 мільярда рублёў інвестыцый у асноўны капітал. Гэта 135,7 працэнта да ўзроўню 2010 года ў супастаўных цэнах.

Падпарадкаваныя мясцовым выканаўчым і распарадчым органам арганізацыі выкарысталі 132,2 мільярда рублёў інвестыцый, арганізацыі ж, якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці, – 208,9 мільярда рублёў. За 2011 год аб’ём будаўніча-мантажных работ выкананы на 200,6 мільярда рублёў, на набыццё машын, абсталявання і транспартных сродкаў накіравана 87,5 мільярда. На новае будаўніцтва выкарыстана 265,3 мільярда рублёў інвестыцый, на рэканструкцыю і мадэрнізацыю – 65,5 мільярда.

Уведзена ў эксплуатацыю 136 кватэр агульнай плошчай 20083 квадратныя метры, у сельскіх населеных пунктах – 11068 квадратных метраў жылля. У сельскагаспадарчых арганізацыях у 2011 годзе пабудаваны 11 кватэр. На долю забудоўшчыкаў у агульным аб’ёме ўведзенага жылля прыйшлося 89,9 працэнта, імі пабудаваны 117 кватэр.

Па стане на 1 студзеня 2012 года ў незавершаным будаўніцтве (без уліку індывідуальных забудоўшчыкаў і суб’ектаў малога прадпрымальніцтва) знаходзілася 108 аб’ектаў, з іх з перавышэннем норм працягласці будаўніцтва – 50. Будаўніцтва 45 аб’ектаў часова прыпынена і закансервавана.

Галіна МАЛАЖАВАЯ,

начальнік аддзела статыстыкі раёна.

 



Добавить комментарий