· Сярэднестатыстычны чалавек робіць мінімум 10000 крокаў у дзень. Такім чынам за сваё жыццё ён праходзіць каля 185074 км, гэтага дастаткова, каб абысці Зямлю 4 разы.
· У ступнях знаходзіцца 25% усіх касцей чалавека.
· Па статыстыцы, большасць жанчын кожны дзень праходзіць на 5 км больш, чым мужчыны.
· На кожнай ступні знаходзіцца каля 250000 потавых залозаў.
· Кожны дзень потавыя залозы на ступнях выдзяляюць 0,2 літра поту.
· Пры бегу нагрузка на ступні павялічваецца ў 4 разы, г. з. складае 4 масы вашага цела.
· Пасля абеду ногі ацякаюць, таму гэты час ідэальны для пакупкі абутку.
· 9 з 10 жанчын носяць абутак на некалькі размераў меншы.
· У жанчын у 4 разы часцей узнікаюць праблемы з нагамі (патлівасць, грыбок і інш.).
· Варта ведаць, што пазногці на руках і нагах растуць хутчэй пры цёплым надвор’і, у час цяжарнасці і ў падлеткавым узросце.
· Ступня будзе на два памеры даўжэйшая, калі на яе ўстаць.
Памер абутку быў уведзены каралём Эдвардам II, які ў 1324 годзе аб’явіў, што дыяметр аднаго прасянога зерня – 0,84 см – будзе роўны аднаму памеру абутку. Гэта класіфікацыя памераў абутку, дарэчы, актуальная і да сённяшняга часу ў Вялікабрытаніі.