КАРЫСНЫ СОН

Общество

Мы ўспрымаем сон як нешта звычайнае і зусім не здагадваемся колькі тайны і загадак тоіць у сабе гэты паўсядзённы працэс. Ні для каго не сакрэт, што ўсе жывыя істоты на планеце спяць, але наўрад ці вы задумваліся аб прыродзе гэтага працэсу! 

Што  адбываецца ў  час  сну?

Наш мозг апрацоўвае інфармацыю, атрыманую за дзень. Адбываецца рост і аднаўленне клетак нашага арганізма. Сон выслабаняе мноства  гармонаў, неабходных для росту і развіцця нашага цела. У час маруднага сну вызваляецца гармон росту. Хуткі сон аднаўляе пластычнасць нейронаў, абагачае іх кіслародам, нармалізуе біясінтэз бялкоў і РНК нейронаў. Сон аднаўляе імунітэт шляхам актывізацыі T-лімфацытаў, якія змагаюцца з прастуднымі і віруснымі захворваннямі.

У залежнасці ад узросту  працягласць сну можа быць розная. Дзеці да 3-х гадоў спяць па 16 гадзін у дзень; ад 3 да 16 гадоў – па 10 гадзін.

Сон дарослых людзей менш працяглы: ад 19 да 55 гадоў – па 8 гадзін. Пасля 63 гадоў на адпачынак патрабуецца мінімум 6 гадзін.
12% людзей бачаць толькі чорна-белыя сны. Літаральна 100 гадоў таму гэта лічба была ў разы большая. 78% усіх людзей таго часу бачылі чорна-белыя сны, але з прыходам каляровага тэлебачання іх колькасць рэзка скарацілася.

Сон – сведчанне таго, што ў вас усё ў парадку з псіхікай.

У большасці выпадкаў людзі, якія зусім не спяць, пакутуюць расстройствам асобы.

Аб вашым характары можна меркаваць па тым, у якой позе вы адпачываеце. Эмбрыён (у гэтай позе спіць 41% усіх людзей) – вы прамалінейны, нават крыху грубы, але вельмі чулы чалавек з добрым сэрцам.

Спіце на баку (15%) – вы празмерна камунікабельны і актыўны.

Паўэмбрыянальная поза (13%) – вы адкрыты, але  асцярожны і падазроны чалавек.

На спіне, у позе «салдаціка» (8%) – вы скрытны і недаверлівы.

Прасцёртая поза адлюстроўвае спробу чалавека як мага паўней ахапіць усё, што яго акружае, і такім чынам зрабіць гэта сваёй уласнасцю). Так звычайна спяць вясёлыя і жыццярадасныя людзі, якіх называюць “душой кампаніі”.

Калі вам даспадобы адпачываць на спіне, у позе “марская зорка”, вы – выдатны слухач.

І яшчэ такі факт. Чалавек можа выжыць на працягу двух тыдняў без ежы, але дакладна не можа выжыць, калі дзесяць дзён не будзеце спаць.

Людзі, якія страцілі зрок могуць бачыць сны, сляпыя ад нараджэння пазбаўлены гэтай радасці і могуць іх толькі адчуваць.

Устаноўлена, што людзі, якія кінулі курыць, бачаць куды больш яркія сны,  чым заўзятыя курыльшчыкі, ці тыя, хто ніколі не курыў.

Калі павышаны ціск…

Паспрабуйце растварыць у адной шклянцы мінеральнай вады адну сталовую лыжку мёду. Дадайце сок палавіны лімона і выпіце ў адзін прыём раніцай нашча пры гіпертаніі, а таксама пры павышанай узбуджальнасці і бяссонніцы. Курс лячэння – 1-2 тыдні.

 



Добавить комментарий