Любоў да тэхнічных навінак, у тым ліку да мабільных тэлефонаў і планшэтаў, можа прывесці да негатыўных вынікаў

Общество

Медыкі канстатуюць: усё больш людзей скардзяцца на болі ў вобласці шыі пасля  выкарыстання мабільнага тэлефона.

Адпраўляючы СМС, прыходзіцца нахіляцца ў нязвыклай позе. Гэта праблема становіцца сапраўднай сусветнай “эпідэміяй”.

Калі чалавек доўгія гады праводзіць у такой позе, гэта рызыкуе перарасці ў сур’ёзнае пашкоджанне суставаў. Мышцы адаптуюцца, і ўжо цяжка выпраміць шыю. Адсюль –  боль у кісцях рук, плячах, галаве.

Шыя не прызвычаена да таго, каб знаходзіцца ў сагнутым становішчы доўгі час. У выніку ў чалавека знікае  правільны натуральны выгін шыі. Асабліва рызыкуюць дзеці і жанчыны кволага целаскладу. Іх галава ў адносінах да цела большая. Натуральны спосаб абясшкодзіць сябе – перыядычна рабіць гімнастыку, распрамляючы, размінаючы плечы.

Таксама можна трымаць тэлефон вышэй, каб не прыходзілася моцна нахіляцца.

 



Добавить комментарий