У ЦЕСНЫМ ТАНДЭМЕ ПРАЦУЮЦЬ МАЦІ І ДАЧКА

Официально

На ўчастку апрацоўкі і дастаўкі пошты РВПС у цесным тандэме працуюць маці і дачка Антаніна Іванаўна МЫШЛЁН і Людміла Уладзіміраўна РАГЕЛЬ. Адказныя, пунктуальныя, працавітыя паштальёны заўсёды чаканыя госці ў многіх гарадскіх дамах і кватэрах –  і карэспандэнцыю прынясуць своечасова, і пенсію ў тэрмін даставяць, і размову пры патрэбе падтрымаюць… Таму і атрымліваецца, што даведзеныя планы часта аказваюцца перавыкананымі, а павага да шматгадовай плённай працы жанчын, у тым ліку і з боку кіраўніцтва вузла паштовай сувязі, – яшчэ большай.

Ветэрану працы Антаніне Іванаўне, калі яна стала паштальёнам, было 16, прыкладна ў такім жа ўзросце стала на прафесіянальную сцяжыну і дачка. Цяпер за бясцэнным працоўным вопытам да работніц участка апрацоўкі і дастаўкі пошты звяртаюцца іх маладыя калегі.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *