У АТАКУ НА МАРАЗЫ ІДЗІЦЕ СМЕЛА!

Общество

Як не абмарозіць рукі і ногі? Надавайце асаблівую ўвагу часткам цела, у якіх запаволены кровазварот – нос, рукі, пальцы ног, вушы. У старых людзей і курыльшчыкаў гэта рызыка намнога вышэйшая. Важна, каб абутак быў адэкватнага памеру і па сезону, а на галаве – шапка, на руках – цёплыя пальчаткі.

Калі абутак вузкі, то кровазварот парушаецца яшчэ больш. Грашыць і моладзь, калі носіць у маразы спартыўны абутак, падэшва якога вельмі тонкая і звычайна рызінавая.

У мэтах сагравання не выкарыстоўвайце алкаголь. Выпіўшы алкаголю, спачатку здаецца, што стала цяплей, але моцныя напіткі ўплываюць на расшырэнне кравяносных сасудаў і аддача цяпла становіцца намнога большай.

Каб не атрымаць траўму, жанчынам не рэкамендуюць насіць абутак на высокім абцасе, а  тым больш на шпільках, бо зімой лёгка паслізнуцца. Асабліва асцярожнымі павінны быць жанчыны з астэапарозам, бо пры падзенні лёгка можна атрымаць пералом нават пазваночніка. Можна выкарыстаць зусім просты метад – купіць у аптэцы пластыр з тканкавай паверхняй і прыклеіць яго на падэшвы.

Каб не мерзлі ногі, у абутак можна пакласці дадатковыя сцелькі, выразаныя з газетнай паперы. Яны спрацуюць, як ізаляцыйны матэрыял, які дапаможа захаваць цяпло. Важна, каб абутак у мароз не быў мокры.

 



Добавить комментарий