Беларускія помнікі за мяжой

Культура

Кожны народ ганарыцца сваімі помнікамі: гістарычным асобам, палітычным дзеячам або кампазітарам, спевакам, музыкантам, пісьменнікам. Помнікі гэтыя нібы вехі на гістарычным жыццёвым шляху народа. Асабліва ганарыцца ён помнікамі, што ўстаноўлены яго нацыянальным героям у іншых краінах. Гэта як бы міжнароднае прызнанне ўкладу народа ў сусветны гістарычны культурны працэс.
Ёсць такія помнікі ў беларускага народа. Пакуль можна гаварыць пра тры беларускія помнікі за межамі нашай Радзімы, калі не лічыць беларускія цэрквы ў розных краінах свету, сапраўдныя шэдэўры таленавітага беларускага народа.
Найбольш вядомы помнік Янку Купалу, адкрыты 1 чэрвеня 1973 года ў Ароу-парку паблізу Нью-Йорка ў ЗША. На пастаменце з чорнага паліраванага граніту ўстаноўлены бронзавы бюст вялікага беларускага скульптара Анатоля Анікейчыка. Пастамент для помніка быў зроблены на Украіне, а сам бюст адліты ў Ленінградзе. Помнік – падарунак савецкага народа нашым суайчыннікам у ЗША. Побач – раней устаноўленыя помнікі нацыянальным паэтам рускага, украінскага і амерыканскага народаў – А. Пушкіну, Т. Шаўчэнку і У. Уітмену.
Ароу-парк – невялікі ўчастак зямлі паміж гарадамі Таксіда і Манро графства Орэндж штата Нью-Йорк. Афіцыйна ён быў адкрыты ў 1948 годзе на грошы эмігрантаў.

Падрыхтавала Таццяна МАРЧЫК.



Добавить комментарий