Вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі ў Мінскай вобласці ў 2012 годзе плануецца павялічыць на 30%.
Праграмы імпартазамяшчэння распрацоўваюцца ў Мінскай вобласці з 2006 года. За 2006-2010 гады рэалізавана 127 праектаў, у 2011 годзе – 27 мерапрыемстваў (аб’ём вытворчасці летась, па папярэдніх дадзеных, склаў каля $200 млн.). Больш 60% праектаў прыходзіцца на суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Мінскі абласны тэхнапарк прыступіў да будаўніцтва новых вытворчых карпусоў.
Праект рэалізуецца ў Смалявіцкім раёне сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях. Тэхнапарк павінен стаць базай інавацыйнай інфраструктуры на Міншчыне, яго асноўная спецыялізацыя – машынабудаванне, металаапрацоўка і электратэхніка.
Памяшканні плануецца здаваць у арэнду на конкурснай аснове пад размяшчэнне высокатэхналагічных вытворчасцей. У Смалявіцкім раёне ў бліжэйшыя гады з’явіцца беларуска-кітайскі індустрыяльны парк.
Сёлета ў вобласці будзе рэалізавана 46 імпартазамяшчальных праектаў.
У прыватнасці, ТАА «Алюмінтэх Варотныя сістэмы» наладзіць выпуск металаканструкцый, ЧВТУП «Славечна-Бел» – труб з непласціфіцыраванага полівінілхларыду для вонкавых сістэм каналізацыі. ІП «Косвік будзе развіваць вытворчасць паркету з масіву, СП «Ивкан» – малочных, памадных, жэлейных, узбіўных цукерак, ЗАТ «Амкадор-Унікаб» – электравілачных пагрузчыкаў.
Летась у сферы аграэкатурызму заключана амаль 6 тысяч даговораў на аказанне паслуг.
Аграсядзібы наведалі больш за 45 тысяч чалавек. Лепш за ўсё гэты накірунак развіваецца ў Мінскім раёне – дзейнічае 51 аграсядзіба, ці 16,8% агульнай колькасці па вобласці. Тут заключана найбольшая колькасць дагавораў (амаль 2 тысячы). 17 тысяч турыстаў карысталіся агратурыстычнымі паслугамі.