Ваенная служба – гэта сур’ёзна

Закон и порядок

Канстытуцыяй нашай краіны ўстаноўлена, што абарона Рэспублікі Беларусь – свяшчэнны абавязак грамадзяніна.

У асноўным усе так і дзейнічаюць, але здараюцца выпадкі, калі юнакі стараюцца любымі спосабамі пазбегнуць сваіх патрыятычных, грамадзянскіх абавязкаў.

Згодна з артыкулам 447 Крымінальнага кодэкса рэспублікі ўхіленне асобы ад нясення воінскай службы шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання ці сімуляцыя захворвання, шляхам адмовы ад абавязкаў нясення воінскай службы, караецца пазбаўленнем волі тэрмінам да 7 гадоў. За гэтыя ж дзеянні ў ваенны час ці ў баявой сітуацыі пакаранне больш строгае: ад 8 да 15 гадоў.

Нягледзячы на сур’ёзныя санкцыі пакарання некаторыя ваеннаслужачыя свядома ўхіляюцца ад абавязкаў ваеннай службы. Напрыклад, ваеннаслужачы адной з часцей Мінскага гарнізона радавы Р. у спальным корпусе роты не жадаючы несці воінскую службу лязом нанёс сабе раны на перадплеччы. У выніку ён быў накіраваны на стацыянарнае лячэнне ў медыцынскі пункт воінскай часці. У сувязі з гэтым Мінскі міжгарнізонны ваенны суд прызнаў радавога Р. вінаватым ва ўхіленні ад нясення воінскай службы шляхам свядомага прычынення сабе цялеснага пашкоджання. Ваеннаслужачаму Р. назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады і 6 месяцаў.

Дастаткова суровыя меры пакарання за падобныя правіны  дзейнічаюць не выпадкова. Бо ўхіленне ад сваіх абавязкаў, парушэнне воінскай дысцыпліны падрываюць парадак праходжання ваеннай службы, патрабаванні статута. Ваеннаслужачыя абавязаны бездакорна выконваць свой грамадзянскі абавязак, быць вернымі дадзенай прысязе, абараняць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.

Мінская міжгарнізонная

ваенная пракуратура.

 



Добавить комментарий