ВЫРАШАЙЦЕ СВАЕ ПРАБЛЕМЫ ПРАЗ ІНТЭРНЭТ…

Закон и порядок

У студзені ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, у якім замацавана паняцце электроннага звароту, а таксама рэгламентацыя парадку і тэрмінаў іх разгляду.

Абавязкі па разглядзе электронных зваротаў ускладаюцца на дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі. Звароты, якія паступілі ў адрас недзяржаўнай установы, разглядаюцца па рашэнні кіраўніка ўстановы. Электронны зварот павінен мець тыя ж рэквізіты, што і пісьмовы, з выключэннем асабістага подпісу. Ён пішацца на беларускай ці рускай мове, указваецца назва, адрас арганізацыі або пасада асобы, якой накіроўваецца зварот. У дакуменце абавязкова ўказваецца прозвішча, імя і імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месцажыхарства ці прабывання і месца працы ці вучобы.

Юрыдычнай асобе неабходна ўказаць поўную назву, месца знаходжанне, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка ці асобы, якая надзелена паўнамоцтвамі падпісваць звароты.

Замест асабістага подпісу ў звароце абавязкова ўказваецца адрас электроннай пошты заяўніка.

Накіроўваць электронныя звароты можна на адрас электроннай пошты ці размяшчаць у спецыяльнай рубрыцы на афіцыяльных сайтах арганізацый у інтэрнэце. Пры гэтым дзяржаўная арганізацыя абавязана адказваць толькі на тыя электронныя звароты, якія накіраваны на электронную пошту ці спецыяльную старонку сайта.

Адказы на электронныя звароты павінны накіроўвацца на адрас электроннай пошты заяўніка. Аднак прадугледжаны выпадкі накіравання пісьмовых адказаў на такія звароты.

У адказах павінны быць указаны прозвішча, імя, імя па бацьку або ініцыялы кіраўніка дзяржаўнага органа ці асобы, якая надзелена паўнамоцтвамі падпісваць адказы на звароты.

Звароты павінны быць разгледжаны не пазней, чым за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

У выпадку, калі для рашэння пытанняў па звароце неабходна ажыццяўленне вызначаных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай краіны ў тэрміны, якія перавышаюць месяц, заяўшчыкі ў пяцідзённы тэрмін з дня працягу тэрміну разгляду звароту павінны быць апавешчаны аб прычынах перавышэння тэрміну.

Калі грамадзянін не задаволены адказам на электронны зварот, ён можа з тым жа пытаннем звярнуцца на асабісты прыём.

Адрас Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці

ў сетцы Інтэрнэт: kgkminobl@mail.belpak.by.

У Камітэце дзяржаўнага кантролю вобласці па тэлефоне 331 64 59 пастаянна дзейнічае “гарачая лінія”.

У рабочыя дні з 9.00 да 20.00 і ў выхадныя з 9.00 да 17.00 грамадзяне могуць паведамляць аб праблемах, якія ёсць у іх рэгіёне, магчымых шляхах іх вырашэння, фактах валакіты і бюракратызму пры разглядзе зваротаў, выпадках незаконнага і неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці, разбазарванні дзяржаўнай маёмасці, іншых парушэннях і злоўжываннях.

 

С. В. НЕСЦЯРЭНКА,

начальнік аддзела

экспертна-прававой работы.

 



Добавить комментарий