ТРАГЕДЫЯ Ў ЗАМАСЦЯНАХ

Закон и порядок

Алгарытм «выпіў-закурыў-заснуў-загінуў» зноў спрацаваў. Маці прыгатавала вячэру і чакала з працы сына. Аднак у той вечар ён вярнуўся дадому “пад мухай”. Пачаў крычаць.

Спалоханая жанчына выбегла на вуліцу і, каб даць сыну час супакоіцца, села перачакаць на суседскую лаўку. Потым пачула, як і сын выйшаў на двор, стаў сварыцца, нецэнзурна выражацца. Спалохаўшыся, яна вырашыла пайсці да сястры, якая жыла ў гэтай жа вёсцы. Такое ў сям’і было і раней. “Праспіцца, ды і супакоіцца”, – думала яна. А вось страшнай бяды, якая здарылася крыху пазней, прадбачыць не магла.

Ноччу з 24 на 25 студзеня ў 2 гадзіны 20 хвілін на цэнтр аператыўнага ўпраўлення раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра загаранне жылога дома ў вёсцы Замасцяны Сакаўшчынскага сельсавета па вуліцы Цэнтральнай, 59.

У выніку пажару дом выгарэў знутры, абвалілася і згарэла страха. Пры разборцы завалу быў знойдзены труп мужчыны – сына гаспадыні дома, 1966 года нараджэння, рознарабочага КСУП “Сакаўшчына-агра”. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Маці таксама пацвердзіла, што сын не адзін раз нецвярозы курыў у ложку. І нават былі выпадкі, калі загараліся коўдра і матрац. І гэта звычка ў рэшце рэшт прывяла да трагедыі.

Алена КАРСАКОВА,

інспектар інспекцыі

Дзяржпажнагляду РАНС.

 



Добавить комментарий