МЕДЫКІ ПАДВОДЗІЛІ ВЫНІКІ ЗА МІНУЛЫ ГОД

Общество

На медыка-санітарным савеце, які адбыўся ў пачатку лютага ў раённым цэнтры культуры, медыцынскія работнікі раёна падводзілі вынікі за мінулы год і ставілі задачы на перспектыву.

Сярод прыярытэтных накірункаў, якія вызначаны на гэты год, – павышэнне якасці і эфектыўнасці медыцынскага абслугоўвання, пераважнае развіццё першаснай медыцынскай дапамогі. Планіруецца працягваць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы раённай установы аховы здароўя. Так, у эксплуатацыю ў аперацыйным блоку будзе ўведзены эндавідэахірургічны комплекс, які дазволіць праводзіць лапараскапічныя хірургічныя і гінекалагічныя ўмяшанні. Пашырыцца і спектр прапануемых насельніцтву платных паслуг, сярод якіх металакерамічнае пратэзіраванне ў стаматалогіі, новыя віды водных фізіятэрапеўтычных працэдур, ультрагукавой дыягностыкі, касметалагічны кабінет, палаты павышанай камфортнасці, пластычная хірургія і інш. Вялікая ўвага будзе нададзена і кадраваму забеспячэнню райбальніцы. У мінулым годзе забяспечанасць урачамі па раёне склала 24,4 на 10 тысяч насельніцтва, сярэднім медыцынскім персаналам – 85,4. Па-ранейшаму не хапае ў раёне такіх спецыялістаў, як акушэр-гінеколаг, рэнтгенолаг, стаматолаг-хірург.

Па традыцыі на савеце былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі медыцынскай сферы. За поспехі ў працы па павышэнні якасці аказання медыцынскіх паслуг насельніцтву раёна галоўны ўрач УАЗ “Валожынская ЦРБ” С. З. Глебка ўручыла 26 грамат і 21 падзяку. Сярод узнагароджаных – урачы райбальніцы акушэр-гінеколаг Л. Ч. Гасціловіч і анестэзіёлаг-рэаніматолаг Д. А. Старыкевіч, тэрапеўт участковы райпаліклінікі А. У. Лушчыцкая, стаматолаг Івянецкай гарпасялковай бальніцы М. І. Гурыновіч і іншыя.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий