НОВЫ АБ’ЕКТ У АРХІТЭКТУРЫ ГОРАДА

Общество

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 01 чэрвеня 2011 г. № 687, праводзіцца грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб’екта будаўніцтва “Фізкультурна-аздараўленчы комплекс у г. Валожыне”. Тэрміны правядзення абмеркавання і вынясення заўваг – з 10 па 25 лютага 2012 года.

З экспазіцыйнымі матэрыяламі архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі згаданага вышэй аб’екта будаўніцтва можна пазнаёміцца ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва Валожынскага райвыканкама (г. Валожын, пл. Свабоды, 2, каб. № 409) з 8.00 да 17.00 штодня. Прадстаўленне праекта ўдзельнікам грамадскага абмеркавання адбудзецца 14 лютага ў 14.00 у раённым цэнтры культуры.

Пісьмовыя прапановы і заўвагі можна падаваць сакратару рабочай групы – начальніку аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Т. А. Чупрыс (г. Валожын, пл. Свабоды, 2, каб. 409, т. 55-6-72, прыёмныя дні: панядзелак – з 13.00 да 17.00, серада – з 8.00 да 13.00).

 



Добавить комментарий