Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, РУ “Валожынрайгаз” настойліва рэкамендуе звярнуць увагу на стан выкарыстоўваемага газавага абсталявання, дымавых і вентыляцыйных каналаў, выконваць “Правілы карыстання газам у быце”.
За 2011 год у рэспубліцы здарылася 12 выпадкаў, пры якіх пацярпелі 14 чалавек, 7 з іх загінулі. У Пінскім раёне згарэў дом з-за пакінутай без нагляду газавай пліты. На Магілёўшчыне пашкодзіў жылы дом пажар, выкліканы самавольнай заменай балона з праверкай герметычнасці злучэння адкрытым агнём. Аналагічны выпадак адбыўся і пад Полацкам. Самавольны перамантаж газабалоннай устаноўкі стаў прычынай трагедыі ў Докшыцкім раёне, а ў Бабруйску загінула дзіця ад атручвання прадуктамі згарання газу ад праточнага воданагравальніка з-за зваротнай цягі ў дымавым канале.
Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў служыць невыкананне правілаў карыстання газам. Людзі самастойна падключаюць балоны, замяняюць газавыя рэдуктары, не маючы на тое адпаведнага права, своечасова не кантралююць стан дымавых і вентыляцыйных каналаў, не правяраюць перад кожным выкарыстаннем воданагравальніка, ацяпляльнага газавага катла, ці ёсць цяга ў дымаходзе, не замяняюць у тэрмін няспраўнае газавае абсталяванне. Расплата ж за падобную абыякавасць бывае жорсткай і страшнай.
Сяргей БЕКІШ,
інжынер па ахове працы
РУ “Валожынрайгаз”.