15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Общество

Паважаныя сябры!

Мы аддаём даніну глыбокай павагі суайчыннікам, якія ў розныя гады выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.

Мінула 23 гады з часу, калі завяршыўся вывад савецкіх войск з Афганістана. Тут прайшлі выпрабаванне на трываласць тысячы нашых салдат. Якімі б супярэчлівымі ні былі ацэнкі падзей тых гадоў, ніхто не ставіў пад сумненне гераізм савецкіх салдат і афіцэраў. Мы заўсёды будзем памятаць пра тых, хто загінуў у Афганістане, падзяляем боль іх родных і блізкіх. Іх імёны ўвекавечаны на нашай зямлі, яны служаць прыкладам воінскай доблесці і гераізму для цяперашніх і будучых пакаленняў. Вялікае прызнанне выказваю абласной арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, яе структурам у раёнах за работу, якую яны праводзяць па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.

Жадаю ўсім воінам-інтэрнацыяналістам моцы духу, веры ў сябе, добрага здароўя, шчасця. Усяго найлепшага вашым родным і блізкім.

Барыс БАТУРА,

старшыня абласнога выканаўчага камітэта.

 



Добавить комментарий