БУДЫНКІ ШУКАЮЦЬ ГАСПАДАРА

Общество

Сёлета ў пытанні аб уцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці павінна быць пастаўлена кропка. Трэба знайсці гаспадара для ўсіх такіх аб’ектаў, выканаўшы тым самым адпаведнае даручэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (пратакол даручэнняў ад 23.12.2011 г. № 27).

У Мінскай вобласці новых гаспадароў павінны знайсці 349 аб’ектаў камунальнай уласнасці.

Вынікі праверак, праведзеных у Барысаўскім, Валожынскім, Пухавіцкім, Капыльскім і Маладзечанскім раёнах, несуцяшальныя – эфектыўная работа тут не наладжана, значная колькасць невыкарыстоўваемых аб’ектаў у каляндарных графіках увогуле адсутнічала.

Па выніках работы за мінулы год 24 запланаваныя аб’екты так і не былі ўцягнуты ў гаспадарчы абарот. І гэта без уліку тых аб’ектаў, якія ў планы проста не трапілі.

У Мінскай вобласці на 1 лістапада 2011 года ў адпаведнасці з графікамі падлягаў уцягненню ў гаспадарчы абарот 521 невыкарыстоўваемы аб’ект, на 1 снежня ўжо 498 аб’ектаў, а на 1 студзеня 2012 г. – 495 аб’ектаў.

Напрыклад, у Вілейскім раёне ў выніку карэкціроўкі графіка, колькасць аб’ектаў, якія падлягаюць уцягненню ў гаспадарчы абарот, знізілася на 23,5%. У выніку Вілейскі раён на 01.11.2011 г. (да адпаведных карэкціровак) выконваў графікі ўцягнення ў абарот толькі на 29%, а пасля праведзенай карэкціроўкі план быў выкананы на 100%.

Пры карэкціроўцы графікаў змяняліся і спосабы ўцягнення ў абарот невыкарыстоўваемай маёмасці. У некаторых выпадках замест продажу аб’ект прадугледжвалася закансерваваць. У Валожынскім раёне колькасць аб’ектаў для продажу скарацілася з 19 да 6 (больш чым у 3 разы), а аб’ектаў, якія падлягаюць кансервацыі, павялічылася з 4 да 15. Такая ж сітуацыя ў Дзяржынскім, Крупскім, Лагойскам, Любанскім, Маладзечанскім і Стаўбцоўскім раёнах.

Пры гэтым зацягванне тэрмінаў уцягнення ў абарот дзяржаўнай маёмасці не дазваляе папаўняць даходы бюджэту. Да значных страт бюджэту вядзе і змяненне спосабу ўцягнення ў абарот будынкаў. Некаторыя з іх маглі быць прададзены на аўкцыёне, аднак былі перададзены бясплатна. Тут ёсць над чым падумаць і кампетэнтным органам.

На працягу 2011 года таксама выяўлены факты несвоечасовай выплаты ў бюджэт 50 працэнтаў сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці.

Па выніках праведзеных у 2011 годзе паверак за парушэнні заканадаўства пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю Камітэтам да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 3 службовыя асобы, 22 юрыдычныя асобы. У бюджэт спагнана больш за 5 мільярдаў рублёў.

Камітэт дзяржаўнага

кантролю Мінскай вобласці.

 



Добавить комментарий