ГОД БЫЎ ПАСПЯХОВЫ

Общество

У чацвер у раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэма – “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за 2011 год”.

Паказчыкам, які яскрава характарызуе эканоміку рэгіёна, з’яўляецца валавы рэгіянальны прадукт (ВРП). Летась у бягучых цэнах ён склаў 40,3 трыльёна рублёў і павялічыўся  ў параўнанні з 2010 годам у супастаўных цэнах на 6,6%. Сярод рэгіёнаў рэспублікі наша вобласць на працягу ўсяго справаздачнага  года займала лідзіруючыя пазіцыі па тэмпе росту ВРП і памеры ВРП на аднаго жыхара.

Найбольшую ўдзельную вагу ў ВРП займае прамысловая вытворчасць (51,4%). Высокімі тэмпамі расла вытворчасць электраабсталявання, электроннай і аптычнай прадукцыі – 133,6%, транспартных сродкаў і абсталявання – 142,6%.

Летась рэалізаваны шэраг праектаў, накіраваных на стварэнне высокапрадукцыйных рабочых месцаў.

Для  вобласці характэрна інавацыйнае развіццё эканомікі.

За 2011 год у  агульнарэспубліканскім аб’ёме прадукцыя сельскай гаспадаркі вобласці склала 24,1%.

Актывізавалася работа па прыцягненні прамых замежных інвестыцый. Летась яны склалі 104 мільёны долараў ЗША, што ў 2,3 раза перавышае аб’ём 2010 года.

Арганізацыі Міншчыны вялі знешнегандлёвыя аперацыі з 151 краінай свету.

У эканоміцы ў 2011 годзе была занята 681 тысяча чалавек, узровень беспрацоўя на канец года склаў 0,6% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Сярэднямесячная заработная плата ў снежні 2011 года дасягнула 2873,1 тысячы рублёў і павялічылася на 88,2%. Рост рэальнай заработнай платы склаў 103%, а гэта лепшы вынік сярод рэгіёнаў рэспублікі.

Учора ў час сходу ідэалагічнага актыву раёна была прадстаўлена і падрабязная інфармацыя пра тое, наколькі плённым на працоўныя здабыткі быў для Валожыншчыны мінулы год. Сёлета на старонках газеты на гэтую тэму ўжо было змешчана нямала статыстычнай інфармацыі ў разрэзе ведамстваў і структур эканомікі. Працяг тэмы будзе ў нумарах, прысвечаных традыцыйнаму Святу працы, якое запланавана на бліжэйшы час.

 



Добавить комментарий