Дарагія жыхары Валожыншчыны! Паважаныя ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл!

Общество

Сардэчна віншуем вас з  Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень – даніна павагі ўсім, хто  аддаў жыццё за Радзіму, хто ўласным гераізмам адстаяў права нашага народа на свабоду і магчымасць быць гаспадаром на беларускай зямлі,  выбіраць свой лёс і вырашаць, як жыць. Гэта свята тых, хто ахоўвае мірнае жыццё і дабрабыт нашай краіны сёння. Сучасныя беларускія вайскоўцы – гэта высокія прафесіяналы, якія забяспечваюць надзейную абарону нашай дзяржавы, з’яўляюцца сапраўдным гарантам тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту рэспублікі.

У гэты святочны дзень выказваем шчырую ўдзячнасць тым, хто прысвяціў сваё жыццё высакароднай справе служэння Айчыне, зрабіўшы яго сваёй прафесіяй, а таксама тым, хто мірнай працай умацоўвае  наша нацыянальнае багацце.

Жадаем усім, хто ў любы момант гатовы абараняць родную Беларусь, шчасця, здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Раённы выканаўчы  камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

Сардэчна віншуем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў, ваеннаслужачых, воінаў запасу, усіх жыхароў раёна з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэты дзень па праву лічыцца ўсенародным святам. Прыемна ўсведамляць, што сучаснае пакаленне абаронцаў Айчыны з гонарам выконвае свой воінскі абавязак.

Няхай гэта свята будзе адзначана радасцю, жыццёвай энергіяй і аптымізмам, а мір, спакой і дабрабыт паселяцца ў кожнай сям’і.

З глыбокай павагай,

дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Іван БАГАТКА, Уладзімір СІНЯКОЎ.

 



Добавить комментарий