Сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі

Официально

На базе пярвічкі гімназіі № 1 горада Валожына раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” прайшла сустрэча вучняў з воінамі-інтэрнацыяналістамі, якія жывуць у райцэнтры.

Мерапрыемства ўвасобілася ў запамінальны эмацыянальны ўрок мужнасці, салдацкай і афіцэрскай доблесці. Дзеці адрасавалі шаноўным гасцям нямала пытанняў. Пра сустрэчу было абвешчана загадзя, таму гімназісты старанна рыхтаваліся да яе. Па кнігах і летапісах знаёміліся з тым далёкім перыядам у жыцці Узброеных Сіл былога Савецкага Саюза, глядзелі дакументальныя фільмы, праявілі асаблівы інтарэс і да фотахронікі той пары. Таму, напэўна, юная аўдыторыя актыўна і ўключылася ў шчыры дыялог з воінамі-інтэрнацыяналістамі – Рыгорам Мікалаевічам Русакевічам, Юрыем Андрэевічам Кліцовым, Уладзімірам Уладзіміравічам Круглікам.

Была і музычная паўза. Вучні і шаноўныя госці  выконвалі пад гітару песні афганскай пары. Не абышлося і без традыцыйных знакаў увагі: воінам-інтэрнацыяналістам былі ўручаны падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Людміла ПРЫВАЛ.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *