ТРАГЕДЫЯ Ў АГАРОДЧЫКАХ

Закон и порядок

4 лютага ў 22 гадзіны 47 хвілін на цэнтр аператыўнага ўпраўлення Валожынскага РАНС паступіла паведамленне пра загаранне жылога дома па адрасе: в. Агародчыкі Вішнеўскага сельсавета, вул. Лясная, д. 6.

На месца пажару дыспетчарам ЦАУ былі накіраваны 4 аўтацыстэрны. У момант, калі першае падраздзяленне прыбыло на месца здарэння, дом гарэў унутры яркім полымем, гарэла і страха. Пажар быў лакалізаваны ў 23.32, поўнасцю ліквідаваны – у 00.20.

Папярэдні агляд паказаў, што дом памерам 9Х5 метраў пабудаваны з дрэва, страха пакрыта шыферам па драўлянай рашотцы. Будынак электрыфікаваны, аднак узнікненне пажару не звязана з электраправодкай. На ложку каля печы быў знойдзены труп гаспадара дома Віктара Часлававіча Танюкевіча, 1967 года нараджэння. Суседзі расказалі, што мужчына працаваў жывёлаводам ААТ “Агра-Вішнеўскі”, выпіваў, але не злоўжываў спіртнымі напіткамі. Вечарам 4 лютага ён таксама вяртаўся з работы дадому “пад мухай”. Па папярэдніх даных, найбольш верагоднай прычынай няшчаснага здарэння стала неасцярожнае абыходжанне з агнём, а дакладней,  непатушаная цыгарэта. Выпіў, закурыў, заснуў… – і вось чарговая ахвяра.

Алена КАРСАКОВА,

інспектар інспекцыі Дзяржпажнагляду РАНС.

 



Добавить комментарий