КАМЕРЦЫЙНЫЯ МЕТРЫ

Общество

У райцэнтры ёсць жылое памяшканне камерцыйнага карыстання, размешчанае па адрасе: г. Валожын, вул. Чапаева, д. 47“А”, кв. 38. Гэта аднапакаёвая кватэра агульнай плошчай 36,4 метра квадратнага на 5 паверсе цаглянага дома 2010 года пабудовы. Кватэра абсталявана водаправодам, каналізацыяй, ацяпленнем, газазабеспячэннем, электраасвятленнем. Плата за карыстанне жылым памяшканнем камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду ўстанаўліваецца ў памеры 0,2 базавай велічыні за 1 метр квадратны агульнай плошчы жылога памяшкання з улікам паправачнага каэфіцыента 1,5 у месяц. Права на атрыманне жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання маюць грамадзяне, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, так і тыя, хто не стаіць на такім уліку.

Па пытаннях прадастаўлення жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду звяртацца ў РУП “Валожынскі жылкамунгас” па тэлефоне 58-2-64.

 



Добавить комментарий